24 красавiка 2024, Серада, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румынія заявіла, што не зможа падтрымліваць Малдову як раней

6
Румынія заявіла, што не зможа падтрымліваць Малдову як раней

У Бухарэсце адзначылі праблемы, якія ўзніклі пасля прыходу да ўлады ў Кішынёве Партыі сацыялістаў.

Кіраўнік МЗС Румыніі Багдан Аўрэску заявіў, што ягоная краіна не зможа дапамагаць Малдове на ранейшых умовах пасля змены ўлады ў Кішынёве.

Як паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на прэс-службу румынскага МЗС, пра гэта ён аб'явіў на сустрэчы з малдаўскім калегам на палях Рады міністраў АБСЕ ў Браціславе.

На сустрэчы Аўрэску адзначыў праблемы, якія ўзніклі ў выніку змены ўлады ў Кішынёве Партыяй сацыялістаў. Ён адзначыў, што сацыялісты змянілі ўрад у вызначальны для рэформы правасуддзя момант насуперак інтарэсам краіны і яе грамадзянаў.

Ён успомніў пра заслугі папярэдняга ўрада Маі Санду, які за пяць месяцаў свайго мандата дамогся важнага прагрэсу "ў рэалізацыі рэформаў, неабходных для збліжэння з ЕЗ, прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў, барацьбы з карупцыяй і забеспячэння незалежнасці юстыцыі, а таксама ў сацыяльнай і эканамічнай сферах".

У сувязі з гэтым Аўрэску заявіў, што падтрымка знешнімі партнёрамі развіцця Малдовы павінна быць пераацэненая і строга абумоўленая. Паводле ягоных словаў, яе неабходна карэктаваць у адпаведнасці з рэальнай адданасці новага сацыялістычнага ўрада правядзенню рэформаў.

Паводле ягоных словаў, Румынія не зможа аказваць Малдове падтрымку на ранейшых умовах.

"Падтрымка Румыніі, сярод іншага фінансавая, не зможа прадаўжацца ў рамках чаканых параметраў, а будзе пераарыентаваная ў залежнасці ад канкрэтных дзеянняў новага ўраду і строга абумоўленая прадаўжэннем важных для дэмакратычнага развіцця Малдовы рэформаў і прасоўвання яе па еўрапейскім шляху", – гаворыцца ў паведамленні румынскага МЗС.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках