19 красавiка 2024, Пятніца, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ўцякае ад адказнасці?

27
Лукашэнка ўцякае ад адказнасці?

Сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў краіне складаная.

На сустрэчы з «палатачнікамі» 5 снежня Лукашэнка выказаў шкадаванне, што ўрады, міністры ўсе пытанні цягнуць наверх, на ўзровень «прэзідэнтаў». У гэтай сувязі Лукашэнка папракнуў і саміх «палатачнікаў»:

– Слаба ўбівалі ў галовы расейцам, што нам нельга быць па розныя бакі барыкадаў. Што ў вас няма больш такіх хаўруснікаў, як Беларусь. Трэба актыўна ў гэтым кірунку працаваць. І ўсё больш і больш расейцаў далучаць да гэтага працэсу.

Палітолаг Валерый Карбалевіч адзначыў у калонцы на «Радыё Свабода»: упершыню Лукашэнка прыйшоў у «палатку» напярэдадні «прэзідэнцкіх выбараў» і выступіў з прамовай перад новымі і ранейшымі «дэпутатамі» ў 2016 годзе. Тады ён прапанаваў зрабіць такія сустрэчы традыцыйнымі. І вось новы выступ перад новым і старым складам «палаткі».

– Сам факт характэрны. Чаго раптам? Сёлетні «парламент» і паводле статусу, і паводле складу мала адрозніваецца ад таго, які быў да 2016 года. Але раней Лукашэнка ставіўся да гэтага інстытута як да пятага кола ў дзяржаўным возе. А цяпер вось ужо другі раз прыходзіць да «дэпутатаў», – задаўся пытаннем палітолаг.

Адзін з яго адказаў такі:

– Паколькі сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў краіне складаная, то Лукашэнка хацеў бы падзяліць адказнасць з «дэпутатамі». З яго выступленняў вынікае, што ва ўсім дрэнным вінаватыя ўрад, мясцовая вертыкаль, дырэктарат. Ну, а цяпер варта прычапіць да гэтага і «дэпутатаў». Маўляў, і яны не дапрацоўваюць.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках