24 красавiка 2024, Серада, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Акадэміі навук пралічылі сцэнары распаду Расеі на федэральныя акругі

12
У Акадэміі навук пралічылі сцэнары распаду Расеі на федэральныя акругі

Разлікі праводзіліся паводле аналогіі з мадэляваннем развалу СССР.

У Расейскай акадэміі навук разлічылі гіпатэтычны сцэнар, у якім адзіная эканамічная прастора РФ распадаецца на аўтаномныя ўтварэнні з межамі федэральных акругаў, паведамляе scientificrussia.ru.

Разлікі праводзіліся паводле аналогіі з мадэляваннем развалу СССР у канцы 1980-х – тады даследавалася, якую дзель ад актуальнага спажывання страцяць саюзныя рэспублікі ў выпадку разрыву эканамічных сувязяў, апавёў у інтэрв'ю «Камерсанту» намеснік дырэктара навукі Інстытута эканомікі прамысловай вытворчасці Сібірскага аддзялення РАН, доктар эканамічных навук, чалец-карэспандэнт РАН Віктар Суслаў.

Вынікі даследаванняў у расейскай эканоміцы, якія праводзяцца апошнія дзесяць гадоў апынуліся, з ягоных словаў, «сумнымі».

«Самым самадастатковым макрарэгіёнам Расеі з'яўляецца Паўночна-Заходняя федэральная акруга. У стане аўтаркіі ён захоўвае 85,4% зыходнага ўзроўню свайго мэтавага паказніку. Гэта нават больш, чым аналагічны расейскі паказнік напярэдадні распаду СССР (64,6%)», – дзеліцца вынікамі разлікаў Суслаў.

Нядрэнна, з ягоных словаў, выглядае Сібірская федэральная акруга (54,2%), значна горш – Уральская акруга (22,5%). У астатніх федэральных акругах разрыў знешніх сувязяў абнуляе іх мэтавы паказнік.

«Самым злосным "паразітам" на "целе" Расеі з'яўляецца Цэнтральная федэральная акруга. Яе "ўнёскі" ў мэтавыя паказнікі ўсіх федэральных акругаў аказаліся адмоўнымі, прычым "вынікам" яе "ўзаемадзеяння" з Паўночна-Заходняй акругай з'яўляецца скарачэнне мэтавага паказніку апошняй амаль на адну чвэрць», – апавядае Суслаў.

Пры гэтым Цэнтральная федэральная акруга разам з Масквой – гэта рэальны расейскі цэнтр – навукова-адукацыйны, інавацыйна-тэхналагічны, культурны, транспартна-лагістычны, фінансавы і г.д., пералічвае ён: «Цяперашняя сітуацыя – вынік непрапарцыйна і несправядліва вялікіх прыбыткаў, што атрымліваюцца перш за ўсё ў Маскве. Фінансавыя рэсурсы штучна сцягваюцца ў федэральны цэнтр з усёй краіны».

«Працоўнымі конікамі» ў сістэме расейскіх макрарэгіёнаў выступаюць Паўночна-Заходняя, Уральская, Сібірская і Далёкаўсходняя федэральныя акругі, кажа акадэмік. Прыволжская, Паўночнакаўказская і Паўднёвая федэральныя акругі, наадварот, маюць адмоўнае сальда ўзаемадзеяння, хоць і не такое вялікае, як Масква.

«Чыста абстрактна можна супаставіць цяперашні расейскі стан з СССР напярэдадні распаду», – канстатуе Суслаў, дадаючы, зрэшты, што «сігнальны на даляглядзе» лозунг «хопіць карміць Маскву» наўрад ці прастымулюе палітычны распад краіны.

«Усё ж такі вельмі моцныя культурна-гістарычныя асновы адзінства Расеі. Але да разумення цэнтральнымі ўладамі неабходнасці катэгарычных крокаў у бок рэальнага федэралізму пагроза гэтага лозунгу можа, спадзяюся, прывесці», – рэзюмуе акадэмік.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках