18 красавiка 2024, Чацвер, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Слава Украіне!»: Зяленскі паставіў на месца расейскага пранкера

8
«Слава Украіне!»: Зяленскі паставіў на месца расейскага пранкера

Прэзідэнт Украіны пацікавіўся ў пранкера, што трэба адказваць на прывітанне «Слава Украіне!».

Расейскі пранкер Аляксей Сталяроў, вядомы як пранкер Лексус, патэлефанаваў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму. Пра гэта ён апавёў korrespondent.net.

"Ну калі ўжо 60 хвілінаў датэлефанаваліся да Зяленскага, то мы падумалі: а чым мы горшыя? Гэтага званка ён чакаў з моманту сваёй інаўгурацыі, таму таксама быў тактоўны ў зносінах", – напісаў Сталяроў, дадаўшы, што падрабязнасці ён паведаміць пазней.

Пранкер апублікаваў 30-секундны ўрывак "размовы", дзе акрамя Сталярова, гучыць голас, падобны да голасу прэзідэнта Зяленскага. У пачатку размовы Сталяроў заяўляе, што "на провадзе Крэмль".

"Ну нарэшце ты, родненькі, з расейскага нумара патэлефанаваў... Так, а што вы хочаце?" – пытаецца "Зяленскі".

На гэта пранкер сказаў, што хоча зняцця санкцый СБУ.

"Добра, я тады правяду вечар. Слава Украіне. Як трэба адказваць, калі кажуць слава Украіне?" – адказаў яму голас, падобны да голасу прэзідэнта Украіны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках