20 красавiка 2024, Субота, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Грэцкі: Трэба нешта арыгінальнае паказаць на Матчы зорак

2
Вячаслаў Грэцкі: Трэба нешта арыгінальнае паказаць на Матчы зорак
ВЯЧАСЛАЎ ГРЭЦКІ

Форвард менскага «Дынама» падзяліўся меркаваннем пра свой будучы ўдзел у матчы зорак КХЛ.

– Пару гадоў таму ў НХЛ была падобная гісторыя. Праз галасаванне на Матч зорак НХЛ адправілі тафгая Джона Скота. У выніку яго прызналі найлепшым гульцом уікэнда.

– Так, нядаўна ў стужцы ў адным пабліку натрапіў на гэты артыкул. Дарэчы, падобным чынам латышы адправілі на Матч зорак НХЛ Земгуса Гіргенсонса. Паказалі вынікі галасавання, а там усе галасы за яго былі з Латвіі. У мяне падобная гісторыя.

– Ты гатовы стаць найлепшым гульцом уікэнда?

– Раз заўзятары зрабілі свой выбар, абавязаны ім аддзячыць. Мы паабяцалі зрабіць нешта вельмі крутое для ўсіх, хто падтрымліваў.

– Можа, ты стаў адпрацоўваць буліты?

– Тут не столькі гаворка пра буліт... Трэба нешта арыгінальнае паказаць, незвычайнае.

– Сам або параішся з кімсьці?

– Думаю, будзе камандная праца. Ідэі ўжо сыплюцца. У калектыве пытаюцца, што прыдумаў :)

Накідваюць варыянты, прычым ёсць добрыя ідэі, – цытуе Грэцкага pressball.by.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках