20 красавiка 2024, Субота, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Астравецкая АЭС - гэта праблема і для Беларусі

3
Лінас Лінкявічус: Астравецкая АЭС - гэта праблема і для Беларусі

БелАЭС знаходзіцца за 50 км ад Вільні і за 150 км ад Менска.

«Мы будзем імкнуцца да таго, каб БелАЭС не працавала ў будучыні, - заявіў Лінас Лінкявічус, кіраўнік літоўскай дыпламатыі. - Электрастанцыя - гэта праблема не толькі Літвы і Еўразвязу, але і Беларусі». Міністр дадаў, што «ў пытаннях стасункаў NATO і Беларусі, Літвы і Беларусі ёсць магчымасці». Лінас Лінкявічус сустрэўся з журналістам «Белсата» падчас Атлантычнай рады, на якой збіраюцца міністры замежных спраў краін NATO, у Брусэлі 19-20 лістапада 2019 года.

- Праблема БелАЭС - гэта ўжо праблема не толькі Літвы, але і Еўразвязу. Пра гэта кажа нядаўняя заява еўракамісара Ёханэса Хана. Ці гэта праблема для NATO?

- Я дадаў бы, што гэта праблема і для Беларусі - 50 км ад Вільні, 150 км ад Менска. Па сутнасці, не бачу вялікай розніцы. Зыходзячы з традыцый культуры будаўніцтва, нас сітуацыя сапраўды насцярожвае. Вы правільна заўважылі, што гэта галаўны боль, неразвязаная праблема, бо станцыя ўжо стаіць. Засталося завезці толькі ядзернае паліва, але мы будзем імкнуцца да таго, каб гэтая АЭС не працавала ў будучыні.

- На якія праблемы вы звярталі ўвагу на форуме NATO?

- Мы гаварылі пра тыя пастановы, якія прымаліся на самітах у Уэльсе, Варшаве і Брусэлі. Тое, што ўжо ўвасабляецца ў жыццё. Мы хочам працягваць гэтую працу. Звяртаем увагу на наш рэгіён, бо калі глядзець на здольнасці і прысутнасць узброеных сіл з другога боку, то нельга параўноўваць нашу і іх колькасць. Нягледзячы на прапагандысцкія выказванні, рэальная сітуацыя такая, якая ёсць. У нас няма намераў праводзіць гонку ўзбраенняў або нагнятаць сітуацыю. Мы павінны адэкватна рэагаваць на тое, што адбываецца. Таму мы чакаем, што праца будзе працягвацца.

- Тэматыка Беларусі не стаіць на парадку дня, але ў кулуарах ці на двухбаковых сустрэчах вы звяртаеце ўвагу на праблемы ў дачыненнях з Беларуссю, а менавіта ў пытанні БелАЭС або, можа, вайсковай бяспекі?

Мы ўвесь час пра гэта гаворым - пра станцыю, бяспеку, вучэнні «Захад». Мы аб'ектыўна ацэньваем сітуацыю. Думаю, у пытаннях стасункаў NATO і Беларусі, Літвы і Беларусі ёсць магчымасці.

- Як бы вы ацанілі дачыненні з Беларуссю ў сферы бяспекі або нават патэнцыйную пагрозу з боку Беларусі?

- Мы з насцярожанасцю глядзім на дыслакацыю розных падраздзяленняў і баз, напрыклад, у Калінінградскай вобласці мадэрнізаваныя ракеты «Іскандэр», якія могуць пераносіць ядзерную зброю. Але я не сказаў бы, што ёсць патэнцыйная пагроза для бяспекі ўжо цяпер. Але патэнцыял нестабільнасці існуе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках