24 красавiка 2024, Серада, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Мэркель упершыню наведала Аўшвіц

5
Ангела Мэркель упершыню наведала Аўшвіц
ГЭТА ПЕРШЫ ВІЗІТ АНГЕЛЫ МЭРКЕЛЬ У БЫЛЫ НЯМЕЦКІ КАНЦЛАГЕР БЛІЗУ АСВЕНЦІМА.
ФОТА: PAP/ŁUKASZ GĄGULSKI

Канцлерка Нямеччыны і прэм'ер Польшчы ўсклалі кветкі ў былым канцлагеры.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ўсклалі кветкі ля Сцены выканання прысудаў у былым канцлагеры «Аўшвіц». Такім чынам, яны ўшанавалі памяць усіх ахвяр нямецкага лагера смерці, паведамляе «Радыё Польшча».

Палітыкі таксама наведалі частку выставы ў музеі «Аўшвіц». Яны пабылі ля будынка 1-га крэматорыя, а таксама ўвайшлі ў 4-ты блок, у якім прадстаўлены довады масавага вынішчэння габрэяў.

У 5-м блоку ім былі паказаныя рэчы, аднятыя ў забітых габрэяў, якіх немцы масава дэпартавалі з акупаваных імі краін. У музеі «Аўшвіц» захоўваецца абутак, дзіцячае адзенне, акуляры, кухонная начынне, валізкі з імяннымі таблічкамі і малітоўныя халаты.

Гэта першы візіт Ангелы Мэркель у былы нямецкі канцлагер блізу Асвенціма. Канцлерка Нямеччыны была запрошаная Фондам «Аўшвіц-Біркенаў», які сёння, 6 снежня, адзначае 10-ю гадавіну свайго стварэння.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках