1 снежня 2020, aўторак, 11:39
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі прыехаў на Данбас, каб пераканацца ў гатоўнасці УСУ да ўсялякага развіцця падзей

19
Зяленскі прыехаў на Данбас, каб пераканацца ў гатоўнасці УСУ да ўсялякага развіцця падзей
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА ПРЭЗІДЭНТА

Прэзідэнт Украіны сустрэўся з вайскоўцамі перад сустрэчай нармандскай чацвёркі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў украінскіх вайскоўцаў на Данбасе і заявіў, што пераканаўся ў іх гатоўнасці да ўсялякага развіцця падзей напярэдадні сустрэчы лідараў нармандскай чацвёркі ў Парыжы, піша «Новое время».

Заява кіраўніка краіны прагучала падчас выступу перад вайскоўцамі ААС у горадзе Часоў Яр Данецкай вобласці з нагоды Дня УСУ.

"За некалькі дзён перад вельмі важнай сустрэчай мне было вельмі важна асабіста сустрэцца з вамі, з ваярамі, якія штодня глядзяць ворагу ў вочы і мужна трымаюць абарону на ўсходзе нашай дзяржавы. Я чарговым разам пераканаўся ў высокай баявой гатоўнасці нашых падраздзяленняў да ўсялякага развіцця сітуацыі», - сказаў Зяленскі.

У Парыжы 9 снежня адбудзецца сустрэча лідараў нармандскай чацвёркі: Украіны, Нямеччыны, Францыі і Расеі.

Зяленскі заявіў, што на ёй мае намер дамагчыся ўстанаўлення міру на Данбасе.