19 студзеня 2020, Нядзеля, 2:48
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Фара з кавы: Ford выкарыстоўвае новы матэрыял для стварэння аўто

5
Фара з кавы: Ford выкарыстоўвае новы матэрыял для стварэння аўто

Аўтавытворца ўклаў здзелку на пастаўку адкідаў ад кававай вытворчасці McDonald's.

Гаворка ідзе пра шалупіне, якое аддзяляецца пры пражанні зерняў кавы. У кампаніі Ford на выгляд звычайнае смецце ўважаюць за каштоўны інгрэдыент пры вытворчасці пластмас. У McDonald's, у сваю чаргу, пагадзіліся большую частку адкідаў пастаўляць аўтаканцэрну, перадае abw.by.

Экспэрыменты паказалі, што ў выніку дадавання шалупіння зерняў кавы ў пластмасу дэталі становяцца на 20% лягчэйшымі і маюць лепшыя цеплавыя ўласцівасці, чым матэрыялы, якія кампанія выкарыстоўвае цяпер. У дадатак, працэс ліцця патрабуе на 25% менш энэргіі.

Упершыню новыя матэрыялы Ford выкарыстоўвае ў корпусах фар. Затым надыдзе чарга кампанентаў пад капотам. Якія мадэлі атрымаюць дэталі на аснове новых пластмас, пакуль не паведамляецца.