29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як віцябчук правёў пікет пад нацыянальным сцягам у дзень прыезду ў горад Лукашэнкі

3
Як віцябчук правёў пікет пад нацыянальным сцягам у дзень прыезду ў горад Лукашэнкі
БАРЫС ХАМАЙДА

Барыс Хамайда і не думаў хавацца.

22-га лістапада, калі ў Вільні прайшло перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў, актывіст Барыс Хамайда выйшаў з бел-чырвона-белым сцягам у цэнтр Віцебска. Таксама ў яго быў інфармацыйны плакат пра гэтую падзею, на якую ён не змог трапіць, паведамляе «Радыё Рацыя».

Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер ведаў, што рызыкуе быць асуджаным за гэтую праяву салідарнасці. Але не адзначыць гэтую дату проста не мог.

- Так, я разумеў, што рана ці позна прыйдуць да мяне, але не магчыма проста было не выйсці ў гэты дзень. Я не магу паехаць туды, у Вільню, але аддаць даніну павагі нашаму нацыянальнаму герою Кастусю Каліноўскаму і ўсім астатнім - гэта трэба было.

Актывісту ўдалося амаль не магчымае: ён праводзіў пікет пад бел-чырвона-белым сцягам акурат у той час, калі ў Віцебск прыехаў Лукашэнка. У цэнтры горада было поўна міліцыянтаў і людзей у цывільным. Але яны нават не падумалі, што хтосьці наважыцца на нешта такоўскае.

- Я ішоў спакойна, не хаваўся, пад пахай і мяне быў плакат, бел-чырвона-белы сцяг у руках, у чахле. Проста ім было не да мяне: яны перад прыездам Лукашэнкі чысцілі горад ад «тэрарыстаў», шукалі іх у сутарэннях, лазілі па гарышчах, усе аглядалі... А я спакойна прайшоў і стаў.

Судзіць Барыса Хамайду будуць у судзе Чыгуначнага раёна 13-га снежня. Прозвішча суддзі і дакладны час пакуль невядомыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках