23 студзеня 2020, Чацвер, 8:43
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Выспацца за 15 хвілін: вайсковец выкрыў сакрэт ідэальнага сну

7
Выспацца за 15 хвілін: вайсковец выкрыў сакрэт ідэальнага сну

Гэтая методыка грунтуецца на вучэнні амэрыканскага псіхолага.

Ананімны вайсковец расказаў, як можна заснуць за дзве хвіліны, а выспацца за 15. Паводле ягоных слоў, ключавую ролю грае не час, а тэхніка дыхання і ўменне разняволіць цела, піша «Сегодня».

Аднак бадзёрасці стане гадзіны на чатыры, таму такі адпачынак не заменіць паўнавартасны сон. Баец дадаў, што гэтая методыка грунтуецца на вучэнні амэрыканскага псіхолага Бада Ўінтэра.

Трэба адкінуцца на спінку крэсла, паставіць ногі паралельна адна адной і пакласці рукі на грудзі, скрыжаваўшы іх. Пры гэтым апусціць падбароддзе і плечы ды разняволіць цягліцы галавы. Таксама разняволіць трэба вочы, сківіцу, вусны і язык. Важна дыхаць павольна і глыбока.

У становішчы лежачы рукі трэба выцягнуць ўздоўж далонямі ўгору. Калі ўзняць вочы ўгору, толькі без напружання, сон надыдзе яшчэ хутчэй.

Для псіхічнага разняволення трэба ўявіць прыроду, напрыклад, заход і водную роўнядзь.

Ужывіце тэхніку "чатыры-сем-восем". Трэба чатыры сэкунды спакойна ўдыхаць праз нос, затрымаць паветра на сем сэкундаў і восем сэкундаў спакойна выдыхаць. Такія маніпуляцыі замарудзяць сардэчны рытм і панізяць тэмпературу цела, што і мае адбывацца з арганізмам перад сном.