23 студзеня 2020, Чацвер, 11:25
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

У OPEC+ скароцяць здабычу нафты яшчэ на 500 тысяч барэляў за дзень

У OPEC+ скароцяць здабычу нафты яшчэ на 500 тысяч барэляў за дзень

Эксперты прадказваюць павышэнне кошту паліва.

Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты (OPEC) і 10 дзяржаў-партнёраў (OPEC+) робяць стаўку на далейшае скарачэнне здабычы нафты. Міністры нафтавай прамысловасці 24 краін, на сустрэчы ў пятніцу, 6 снежня, у Вене дамовіліся з 1 студзеня 2020 года скараціць аб'ём здабычы нафты яшчэ на 500 тысяч барэляў на дзень, піша «Нямецкая хваля».

Эксперты не ўпэўненыя ў прагнозах, да якіх наступстваў можа прывесці дадатковае скарачэнне сусветнай нафтаздабычы на 0,5%. З усяго відаць, яно выкліча новае павышэнне кошту нафты і бензіну. У той жа час Міжнароднае энэргетычнае агенцтва надоечы прагназавала, што ў першым паўгоддзі 2020 года патрэбы сусветнай супольнасці ў нафце, што вырабляецца краінамі OPEC, прыкметна знізяцца.

Пасля весткі аб пастанове OPEC+ сусветныя цэны нафты імкліва падскочылі. У другой палове дня 6 снежня нафта маркі Brent прадавалася за 64,70 даляра за барэль (плюс 1,35 даляра ў параўнанні з 5 снежня), а нафта маркі West Texas - за 59,54 даляра за барэль (плюс 1,08 даляра).