23 студзеня 2020, Чацвер, 10:46
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Дырэктарцы менскай школы стала млосна падчас праверкі - яна памерла

Дырэктарцы менскай школы стала млосна падчас праверкі - яна памерла
АЛЕНА ПАЗЕНКА
ФОТА: 134MINSK.SCHOOLS.BY

Бацькі пішуць, што менавіта Алена Пазенка зрабіла школу “амаль элітнай”.

Дырэктарцы менскай школы №134 Алене Пазенка стала млосна падчас прыезду камісіі з комплекснай праверкай. Неўзабаве яна памерла, пра гэта сталі пісаць у сацыяльных сетках, перадае euroradio.fm.


На сайце школы ўжо з'явіліся спачуванні ад імя бацькоў і школьнікаў. Некаторыя з бацькоў адзначаюць, што менавіта Пазенка зрабіла школу "амаль элітнай".

На нядаўніх “парламенцкіх выбарах” у школе №134 размяшчаліся тры выбарчыя пункты. Ні Алена Пазенка, ні ейныя намеснікі не ўваходзілі ў камісіі і не ўдзельнічалі ў іх дзейнасці.

4 снежня на нарадзе з чыноўнікамі Менскай вобласці Лукашэнка загадаў навесці парадак у школах. Паводле ягоных слоў, стан некаторых школ аварыйны: "Мною неаднаразова давалася даручэнне навесці парадак у школах. Ва ўстановах, дзе навучаюцца дзеці, маюць быць створаныя бяспечныя і выгодныя варункі".

Дыктатар заявіў, што ў шэрагу школ Меншчыны цепласеткі знаходзяцца ў аварыйным стане, сутарэнныя памяшканні застаўленыя хломаздам, а пажарныя інфарматары не дзейнічаюць.