28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узровень беспрацоўя ў ЗША рэкордна знізіўся

5
Узровень беспрацоўя ў ЗША рэкордна знізіўся

У мінулым месяцы ў краіне было створана больш за 266 тысяч новых працоўных месцаў.

Паводле звестак Міністэрства працы ЗША, у мінулым месяцы ў краіне было створана больш за 266 тысяч працоўных месцаў, што значна перавысіла чаканыя эканамістамі 187 тысяч, паведаміла ў пятніцу агенцтва Associated Press (пераклад - «Голас Амэрыкі»).

Узровень беспрацоўя апусціўся з 3,6% у кастрычніку да 3,5% у лістападзе, што з'яўляецца рэкордным паказчыкам за апошнія 50 гадоў. Заробкі пры гэтым выраслі на 3,1% у параўнанні з папярэднім годам.

Інвестары аптымістычна адрэагавалі на паведамленне Мінпрацы - індэкс Доў-Джонса падрос на ранішніх таргах больш чым на 270 пунктаў.

Устойлівы рост рынку працы дапамог пераканаць спажыўцоў у тым, што эканоміка расце, гарантуючы рост даходаў і занятасць амэрыканцаў. Спажыванне стала яшчэ больш важным рухачом росту пасля таго, як гандлёвыя канфлікты паміж ЗША ды іншымі вялікімі эканомікамі прычыніліся да зніжэння экспарту і прымусілі шматлікія кампаніі скараціць свае выдаткі.

«Сённяшняя справаздачу аб рынку працоўных месцаў больш чым якая-небудзь іншая справаздача, што выйшла ў апошнія месяцы, развеяла ўсе астатнія асцярогі наконт неўнікнёнай рэцэсіі ў амэрыканскай эканоміцы», - кажа Гэд Леванон, эканаміст з Conference Board.

Пазітыўныя звесткі, пададзеныя Міністэрствам працы, дазваляюць выказаць меркаванне, што Федэральная рэзэрвовая сістэма, пасяджэнне якой прызначанае на наступны тыдзень, наўрад знізіць базавыя кароткатэрміновыя стаўкі найбліжэйшым часам. ФРС тройчы зніжала сёлета стаўкі, спрабуючы ўзмацніць эканамічны рост.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі папярэдзіла аб тым, што, «нягледзячы на некаторыя абнадзейлівыя лічбы, лістападаўская справаздача аб рынку працоўных месцаў маласуцяшальная для фермераў і для працавітых сем'яў, якія спрабуюць застацца на плаве з улікам росту кошту жыцця і ростам няпэўнасці... Мы маем зрабіць захады, каб павялічыць бяспеку паджылых і сямейных амэрыканцаў у плане аховы здароўя і фінансаў. На наступным тыдні Палата прадстаўнікоў прыме рэвалюцыйны закон аб зніжэнні кошту лекаў, каб нарэшце пазбавіць амэрыканцаў патрэбы плаціць больш за лекі... у параўнанні з іншымі краінамі», - адзначыла Пэласі, паабяцаўшы, што дзякуючы гэтаму будуць захаваны сродкі пацыентаў, працадаўцаў і падаткаплатнікаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках