19 красавiка 2024, Пятніца, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы прэзідэнт Славакіі падазраецца ў махлярстве

2
Былы прэзідэнт Славакіі падазраецца ў махлярстве
АНДРЭЙ КІСКА
ФОТА З САЙТА RZN.INFO

Андрэй Кіска абвінавачваецца ў парушэнні закона пры фінансаванні выбарчай кампаніі.

У Славакіі паліцыя выставіла абвінавачванні ў махлярстве былому прэзідэнту Славакіі, а цяпер лідару апазіцыі Андрэю Кіску. Агенцтва Reuters (пераклад - svoboda.org) паведамляе, што такім чынам ажывілася палітычнае жыццё ў Славакіі, дзе ў лютым павінны прайсці ўсеагульныя выбары.

Падазраваны Андрэй Кіска абвінавачваецца ў парушэнні закона пры фінансаванні выбарчай кампаніі 2014 года, у выніку якой ён стаў прэзідэнтам Славакіі. Як мяркуюць следчыя, Кіска ажыццяўляў падатковыя выплаты праз сваю фірму, якая не мела дачынення да выбарчай кампаніі. Пра гэта ў пятніцу заявіла славацкая паліцыя. Калі былы прэзідэнт паўстане перад судом і будзе асуджаны, то яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 12 гадоў.

Цягам апошніх трох гадоў паліцыя тройчы правярала падатковую справаздачнасць бізнэсу Андрэя Кіскі, не выстаўляючы ніякіх абвінавачванняў. Пасля трэцяй праверкі было распачатае крымінальнае расследаванне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках