28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна заключыла кантракты на 85% ваеннай дапамогі ЗША

Украіна заключыла кантракты на 85% ваеннай дапамогі ЗША

Краіна не адчула замарожвання дапамогі на абарону.

За цяперашні фінансавы год Украіна атрымала ад ЗША ваенную дапамогу на 400 млн даляраў і больш чым на 85% гэтай дапамогі ўжо заключаныя адпаведныя кантракты. Пра гэта паведаміла намесніца міністра абароны Украіны Аліна Фралова, паведамляе Громадське.

"На сёння дапамога, якая ідзе ў межах фінансавага года, закантрактаваная больш чым на 85 адсоткаў. Гэта тая самая, пра якую ўсе кажуць, што яна замарожаная. Фінансавы год у ЗША – да красавіка", – сказала яна.

Фралова ўдакладніла, што заключэнне кантракту на нейкую дапамогу, напрыклад на пастаўку абсталявання, азначае, што Украіна яго ўжо дакладна атрымае.

"Чаму я кажу менавіта пра кантрактацыі – таму што калі мы гаворым пра тэхніку і абсталяванне, мы разумеем, што гэта некалькі гадоў вытворчасці. То-бок, гэта не значыць, што мы яе наўпрост цяпер атрымаем. Ёсць рэчы, якія мы атрымаем дастаткова хутка, а ёсць рэчы, якія атрымаем за два гады, але аплата (ад ЗША – рэд.) за іх пойдзе ўжо цяпер", – патлумачыла яна.

Фралова таксама адзначыла, што ва Украіне не адчулі замарожванне грошай на ваенную дапамогу ад ЗША.

Нагадаем, замарожванне ваеннай дапамогі Украіне стала падставай для запуску працэдуры імпічменту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа – яго абвінавачваюць у тым, што ён патрабаваў ад уладаў Украіны пачаць расследаванне супраць Джо Байдэна, верагоднага канкурэнта на будучых выбарах, а ў абмен на гэта размарозіў бы дапамогу. У выніку пасля скандалу Белы дом размарозіў дапамогу.

Нядаўна таксама стала вядома, што на наступны год у Кангрэсе ЗША зацвердзілі $ 250 млн дапамогі Украіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках