На фоне масавых пратэстаў у Менску Лукашэнка прыбыў у Сочы на сустрэчу з Пуціным
8- 7.12.2019, 14:42
- 16,539
Борт з дыктатарам прызямліўся ў аэрапорце расейскага горада.
Лукашэнка прыляцеў у Сочы, паведамляе tut.by тэлеканал СТБ.
Вядома, што пасля абеду ў Сочы Лукашэнка сустрэнецца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі павінны абмеркаваць надзённыя пытанні двухбаковых стасункаў, а пазней падпісаць «дарожныя карты» паглыбленай інтэграцыі ў «саюзнай дзяржаве».
Сёння ў цэнтры Менска праходзіць акцыя, накіраваная на абарону незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. У ёй удзельнічаюць ужо некалькі тысячаў чалавек.