25 красавiка 2024, Чацвер, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч: Монстр загінуў, а пацукі засталіся

3
Святлана Алексіевіч: Монстр загінуў, а пацукі засталіся
СВЯТЛАНА АЛЕКСІЕВІЧ

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі – пра некаторых постсавецкіх кіраўнікоў.

Вядомая беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч у інтэрв'ю часопісу НВ параўнала дзве эпохі – СССР і постсавецкі час.

На ейную думку, сённяшнія часы з'яўляюцца нават больш страшнымі, чым пры камунізме.

«Ёсць такое добрае выказванне мастака Іллі Кабакова. Ён сказаў: быў савецкі час, калі мы змагаліся з монстрам-камунізмам. Гэта вялікая пачвара, і мы яе перамаглі. Але потым мы азірнуліся і ўбачылі, што яшчэ нам трэба змагацца з пацукамі. Што раптам з чалавека вылезла шмат такога, пра што наша літаратура нават не папярэдзіла. І пацукі страшнейшыя, чым монстр, паколькі іх немагчыма пракантраляваць. І чалавек ужо не закручаны ідэяй, і ўлада не мае над ім такога кантролю. Так што, я думаю, сённяшні час яшчэ страшнейшы», – патлумачыла Алексіевіч.

У 2015 годзе Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію ў літаратуры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках