Зяленскі праводзіць закрытае пасяджэнне РНБА Украіны
- 7.12.2019, 15:41
- 8,329
Сустрэча праходзіць напярэдадні «нармандскага саміту».
У Офісе прэзідэнта Украіны Уладзімір Зяленскі праводзіць закрытае пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны.
Пра гэта паведамляе «Новы час» са спасылкай на прэс-службу ОПУ.
На сустрэчы прысутнічаюць усе чальцы РНБА.
Раней паведамлялася, што Зяленскі правядзе закрытае пасяджэнне РНБА напярэдадні сустрэчы з лідарамі нармандскай чацвёркі.
На каардынацыйнай нарадзе зацвердзілі пяць сцэнароў рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей.