20 красавiка 2024, Субота, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка - Зяленскаму: Забярыце ў Пуціна пугу

8
Парашэнка - Зяленскаму: Забярыце ў Пуціна пугу
ПЯТРО ПАРАШЭНКА
ФОТА: BLOOMBERG

Пяты прэзідэнт Украіны даў слушную параду свайму пераемніку.

Расея заўсёды выкарыстоўвала пастаўкі газу як інструмент палітычнага ціску на Украіну. І цяпер Пуцін спрабуе прымусіць ўкраінскую старану абмяркоўваць пастаўкі газу разам з пытаннямі аб урэгуляванні сітуацыі на Данбасе.

Пра гэта заявіў пяты прэзідэнт Украіны, лідар партыі "Еўрапейская Салідарнасць" Парашэнка ў эфіры тэлеканалаў "Прамы", "Эспрэса" і "5 канал" падчас тэлемарафону "Чырвоныя лініі", піша censor.net.

"Забярыце гэтую пугу для Украіны з рук Пуціна. Забярыце інструмент ціску на нашу краіну. Перавядзіце газ у звычайны камерцыйны прадукт. Няма чаго там рабіць прэзідэнтам", - сказаў Парашэнка.

Ён дадаў: "Як толькі вы пачынаеце гандляваць нашай незалежнасцю, вымяраць нашую бяспеку коштам газу - вы асуджаныя на паразу".

"Украіна не прадаецца. Украінскай незалежнасцю не таргуюцца. Украінскае войска не прадаецца, украінская мова, украінская зямля не прадаецца ніякім камерсантам, тым больш ніякаму Пуціну. Гэта "чырвоная лінія", якую дакладна перасякаць немагчыма", - заявіў пяты прэзідэнт Украіны.

Палітык заклікаў усіх успомніць, колькі разоў Украіна адчувала поўную паразу ў выніку дадавання газу ў палітычны парадак дня.

Ён нагадаў, чаму Чарнаморскі флот Расеі з'явіўся ва ўкраінскім Севастопалі. У 1996 годзе была запазычанасць Украіны за газ перад Расейскай Федэрацыяй і яна прымусіла тагачаснае кіраўніцтва нашай дзяржавы пагадзіцца пакінуць базу ЧФ РФ яшчэ на 25 гадоў.

Парашэнка таксама нагадаў і пра "харкаўскія пагадненні". "Што было іх прыродай? Газ. Мы мелі вельмі высокі кошт газу. Больш за тое, на ўвесь свет Расея вінаваціла нас, што мы ўвесь час крадзём гэты газ. І для разлікаў за газ, для зніжкі былі падпісаны гэтыя ганебныя здрадлівыя "харкаўскія пагадненні" , - адзначыў ён.

Пяты прэзідэнт Украіны адзначыў, што ў 2015 годзе расейцы "хацелі гуляць у тую ж гульню" - восенню "Газпрам" спыніў пастаўкі газу ва Украіну. Ён адзначыў, што тады даў каманду правесці перамовы і перайсці на закупку газу ў еўрапейскіх краінах і адначасова з гэтым рыхтаваць пазовы супраць "Газпрама".

"Нарэшце, нават з эканамічнага пункту гледжання сёння мы маем усе падставы казаць пра тое, што мы маем юрыдычную пазіцыю для пазоваў да РАТ "Газпрам" на 15 млрд даляраў", - адзначыў Парашэнка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках