28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Годзе жартаваць у інтэрнэце, далучайцеся да нас»

2
«Годзе жартаваць у інтэрнэце, далучайцеся да нас»
ФОТА: GETTY IMAGES

Пра што беларусы гаварылі на мітынгу ў абарону незалежнасці.

Сёння тысячы беларусаў выйшлі на мітынг у абарону незалежнасці. Блізу пяці гадзін у Менску пратэставалі супраць так званай інтэграцыі. Пра што гаварылі людзі? Чытайце ў падборцы сайта Charter97.org.

«Годзе жартаваць у інтэрнэце! Трэба быць адказнымі грамадзянамі! Людзі, далучайцеся да нас», - заявіла ўдзельніца акцыі ў Менску.

«Годзе залежаць ад Расеі ў палітычным, эканамічным і ментальным сэнсе. Вольным людзям з Расеі і Беларусі трэба аб'ядноўвацца супраць «саюзнай дзяржавы», - заявіў віцебскі актывіст.

«Незалежнасць - гэта магчымасць самому распараджацца сваімі рэсурсамі. У нас саміх несалодка, а тут яшчэ ў Расею ісці, дзе яшчэ горш?! У Расеі страшная карупцыя, народ пры гэтым жабракі», - распавёў удзельнік акцыі з Віцебска.

Нагадаем, сёння ў Менску прайшла акцыя пратэсту супраць так званай інтэграцыі. Мітынг трываў блізу пяці гадзін і сабраў тысячы ўдзельнікаў. Арганізатары акцыі заявілі, што пратэст працягнецца 8 снежня а 12:00, на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках