«Хай на кожнай украінскай плошчы будзе плакат «Жыве Беларусь!»
2- 8.12.2019, 10:34
- 14,475
Народная дэпутатка Украіны падтрымала акцыю за незалежнасць у Менску.
«Цяпер Путлер з Лукашэнкам пастанаўляюць працэс паглынання Масковіяй Беларусі», – напісала ў «Фэйсбуку» народная дэпутатка Украіны ад партыі «Еўрапейская Салідарнасць» Сафія Федзіна.
«Тысячы людзей выйшлі з пратэстамі... Але там – запушчаны рак апошняй стадыі...
Гэта тое, што чакае нас, калі змоўчым і дазволім разменьваць Украіну. Таму 8 снежня а 13-й трэба выйсці і сказаць: не капітуляцыі.
Але прашу, хай на кожнай (украінскай – рэд.) плошчы будзе плакат «Жыве Беларусь!», – заклікала народная дэпутатка Украіны.
Нагадаем, учора ў Менску прайшла акцыя пратэсту супраць так званай інтэграцыі. Мітынг доўжыўся цягам пяці гадзінаў і сабраў тысячы ўдзельнікаў. Арганізатары акцыі заявілі, што пратэст прадоўжыцца 8 снежня а 12-й, на Кастрычніцкай плошчы Менска.