28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РБК: У Менску людзі выйшлі пратэставаць супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй

2
РБК: У Менску людзі выйшлі пратэставаць супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй
ФОТА: «Радыё Свабода»

Расейскія СМІ пішуць пра акцыі за незалежнасць нашай краіны.

«У цэнтры Менска праходзяць не санкцыянаваныя з гарадскімі ўладамі акцыі супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі з Расеяй», – напісала ўчора буйное расейскае выданне РБК.

«Адна з іх атрымала назву “жывы ланцуг”. Яе арганізавалі прадстаўнікі руху «Свежы вецер». Яны заклікалі мясцовых жыхароў выстраіцца ў шэраг уздоўж праспекта Незалежнасці ад Галоўпаштамта да Белдзяржцырку з боку Нацыянальнага банка. Некаторыя трымаюць у руках чырвона-белыя сцягі.

Другая акцыя праходзіць на Кастрычніцкай плошчы. У руках людзі трымаюць плакаты з заклікамі адмовіцца ад інтэграцыі з Расеяй. Адзін з удзельнікаў прыйшоў з плакатам “Лукашэнка на аб'яднанне ніколі не пойдзе”.

Людзі паспрабавалі падняцца на прыступкі Палаца Рэспублікі, міліцыянты сталі ланцугом і не пусцілі іх, здарылася бойка», – адзначаецца ў матэрыяле.

«Пасля гэтага міліцыянты ўсё ж надумалі саступіць прыступкі палаца ўдзельнікам акцыі, куды падняліся чальцы розных партый і рухаў. Яны выступаюць з заклікамі да прысутных застацца да паўночы і “адстойваць незалежнасць, пакуль у Сочы яе прадаюць”», – напісала РБК.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках