20 студзеня 2020, панядзелак, 23:12
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Павал Севярынец на Плошчы: Далучайцеся, сёння будзе пазітыўны дзень пратэсту

1
Павал Севярынец на Плошчы: Далучайцеся, сёння будзе пазітыўны дзень пратэсту
Павал Севярынец
ФОТА: ARCIOM LIAVA / FACEBOOK

Праблема «інтэграцыі» нікуды не падзелася.

Сёння ў Менску другі дзень запар праходзяць акцыі пратэсту супраць так званай «інтэграцыі» Беларусі і Расеі.

Адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец заявіў на Кастрычніцкай плошчы:

«Праблема інтэграцыі нікуды не дзелася. Нават калі Лукашэнка не падпісаў нічога ўчора і не падпіша сёння – гэтая праблема вісіць як дамоклаў меч, як сякера, над Беларуссю.

Таму – далучайцеся. Думаю, што сёння будзе таксама нечаканы, як і ўчора, але добры і пазітыўны дзень пратэсту.

Здавалася, можна радавацца, што Лукашэнка ўчора нічога не падпісаў, але абурае тое, што ўсё гэта робіцца таемна – нават невядома, ці прызямліўся Лукашэнкі ў Беларусі. Гэта таксама абурае, гэта непавага да нашага народа. І мы будзем пратэставаць у тым ліку і супраць гэтага».