28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Баранавічаў на Плошчы: Лукашэнка па-ранейшаму гатовы здаць краіну

1
Жыхар Баранавічаў на Плошчы: Лукашэнка па-ранейшаму гатовы здаць краіну
ФОТА: «НАША НІВА»

Агульны настрой беларусаў – праеўрапейскі, пратэсты павінны прадаўжацца.

Сёння ў Менску другі дзень запар праходзяць акцыі пратэсту супраць так званай «інтэграцыі» Беларусі і Расеі.

Мужчына з Баранавічаў апавёў, чаму прыехаў на акцыю:

«Да сённяшняй акцыі ў мяне атрымалася падрыхтавацца і зрабіць плакат пра незалежнасць – у выглядзе папулярнай аватаркі.

Учора ў Сочы не атрымалася ў Пуціна і Лукашэнкі зрабіць тое, што яны планавалі. Але нам нельга супакойвацца, нельга залагоджвацца – нічога падобна, усё засталося так жа. Апетыты Крамля датычна Беларусі не сталі меншыя і гатоўнасць Лукашэнкі здаць краіну засталася ранейшай. Яму як не было веры, так і няма.

Агульны настрой нашых грамадзянаў – антыпуцінскі, антыкрамлёўскі, прабеларускі і праеўрапейскі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках