20 красавiка 2024, Субота, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Iзраіль нанёс ракетныя ўдары ў адказ на абстрэл з сектара Газа

Iзраіль нанёс ракетныя ўдары ў адказ на абстрэл з сектара Газа

Сярод атакаваных аб'ектаў – ваенны лагер ХАМАС з інфраструктурай.

Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) нанесла серыю ракетных удараў па аб'ектах радыкальнага руху ХАМАС у сектары Газа. Авіяўдары былі адказам на ракетны абстрэл палесцінцаў, паведаміла камандаванне ізраільскіх узброеных сілаў у ноч на нядзелю, 8 снежня ў Twitter. Сярод атакаваных аб'ектаў – ваенны лагер ХАМАС з усёй інфраструктурай, паведамляе dw.com.

Напярэдадні з сектара Газа ўпершыню за апошні тыдзень былі выпушчаныя па Ізраілі тры ракеты, якія былі перахопленыя ізраільскімі сістэмамі СПА "Жалезны купал". Праз абстрэл быў запушчаны сігнал трывогі ў памежных населеных пунктах і горадзе Сдэрот.

Абвастрэнне канфлікту паміж Ізраілем і ХАМАС

З лістапада назіраецца новае абвастрэнне канфлікту паміж Ізраілем і палесцінцамі, якое пачалося пасля таго, як у сектары Газа ізраільскай ракетай быў мэтанакіравана забіты адзін з камандзіраў "Ісламскага джыхаду" Баха Абу аль-Ата. У адказ толькі за адзін дзень палесцінскія радыкалы выпусцілі па тэрыторыі Ізраіля блізу 400 ракетаў.

У сваю чаргу ЦАХАЛ нанёс удары па дзясятках аб'ектаў ХАМАС, у выніку былі забітыя 36 чалавек, большасць з якіх – палесцінскія баевікі. Потым бакі пры пасярэдніцтве Егіпта і ААН узгаднілі рэжым спынення агню, які дзейнічае з 14 лістапада, але неаднаразова з таго часу парушаецца.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках