16 красавiка 2024, aўторак, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: Мы павінны быць гатовыя ўзяць уладу

11
Максім Вінярскі: Мы павінны быць гатовыя ўзяць уладу

Праблему Лукашэнкі трэба развязаць ужо налета.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі выступіў на акцыі пратэсту супраць «інтэграцыі» з Расеяй.

– Сёння тут, на Плошчы, часта гучыць прозвішча Пуціна, – нагадаў палітык. – Але ён – не нашая галоўная праблема. Гэта праблема расейцаў, і ім яе развязваць. Наша праблема – чалавек, які прадае нашу краіну ўжо 25 гадоў, які ўзурпаваў уладу ў Беларусі і пазбавіў нас права выбару. І гэтую праблему развязваць нам.

Лукашэнка цяпер нашмат слабейшы, чым быў раней. Мы бачым, што Пуцін больш не дае яму грошай. Цяпер ён будзе вымушаны ўключаць друкарскі варштат і запаўняць эканоміку пустымі паперкамі. Яму хутка не будзе чым плаціць заробак сваім сілавікам.

Корань праблемаў Беларусі – дыктатура. Калі мы самі будзем выбіраць сваю ўладу, калі мы станем уладай у сваёй краіне, калі ў нас будуць нармальныя чыноўнікі, мы не будзем баяцца за дамовы, якія яны будуць заключаць. І цяпер, калі праваахоўныя органы, чыноўнікі і ўрад не выконваюць сваю працу, кожнаму з нас трэба быць гатовымі замяніць іх. Мы павінны быць гатовымі ўзяць уладу ў краіне ў свае рукі. Нас чакае гарачая вясна!

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках