24 красавiка 2024, Серада, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы выйшлі на плошчу за незалежнасць Беларусі і супраць завода АКБ

1
Берасцейцы выйшлі на плошчу за незалежнасць Беларусі і супраць завода АКБ

Акцыя прайшла ў цэнтры горада.

У Берасці на плошчы Леніна 8 снежня а поўдні чарговым разам сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года, паведамляюць naviny.by.

Удзельнікі сустрэчы - не менш за 150 чалавек - абмяркоўвалі, як ідзе збор сродкаў для правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы праекта акумулятарнага завода.

Удзельнікі акцыі таксама выказалі пратэст супраць падпісання пагадненняў аб «паглыбленай інтэграцыі» з Расеяй і падтрымалі менскія акцыі за незалежнасць Беларусі.

Збор сродкаў для экспертызы арганізаваны на платформе MolaMola. Усяго неабходна сабраць 9 тысяч рублёў, каб аплаціць працу спецыялістаў. На сёння сабрана прыкладна 3,7 тысячы рублёў.

Дакументы па грамадскай экалагічнай экспертызе будуць накіраваныя ў Мінпрыроды.

Актывіст Дзмітрый Бекалюк паведаміў, што «экспертыза будзе праведзеная, таму што завод не збіраецца здавацца і шукае распрацоўнікаў новага праекта і новага АУНА».

Удзельнікі акцыі таксама выказалі пратэст супраць падпісання пагадненняў аб «паглыбленай інтэграцыі» з Расеяй і падтрымалі менскія акцыі за незалежнасць Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках