19 красавiка 2024, Пятніца, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Маскве ніколі не ўдавалася зрабіць так, каб беларусы маўчалі»

3
«Маскве ніколі не ўдавалася зрабіць так, каб беларусы маўчалі»
ФОТА: «Радыё Свабода»

Калі б не падтрымка Крамля, Лукашэнкі б даўно ўжо не было.

У Менску другі дзень запар праходзяць акцыі пратэсту супраць так званай «інтэграцыі» Беларусі і Расеі. Адзін з кіраўнікоў руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык падвёў вынікі акцый:

- Вельмі добра, што гэтыя акцыі прайшлі ў Менску. Яны абедзве працяглыя, што не характэрна для апошняга часу. Гэта сапраўдны «беларускі чын». Нагадаю, мы заклікалі людзей выходзіць 20 снежня а 18-00 на плошчу Каліноўскага (Кастрычніцкую).

Выдатна, што рэзалюцыю, якая была прынятая сёння, даставілі ў амбасаду краіны-агрэсара, прадстаўнікі якой спадзяваліся, што ім удасца правесці аншлюс Беларусі. Гэта значыць, гэта не толькі нейкая сімвалічная акцыя, гэта пэўнае папярэджанне.

Амбасада Расеі для ўладаў - стратэгічны аб'ект, там іх гаспадары. Хваробе, якая называецца лукашызмам шмат гадоў. Натуральна, што ніякага Лукашэнкі без падтрымку Масквы ўжо даўно б у Беларусі не было.

На акцыі выйшла шмат людзей. Іх вывела менавіта тое, што краіна знаходзіцца ў небяспецы, яе трэба бараніць. Больш за тое, калі б сёння адбылося падпісанне дакументаў, то людзей выйшла б у разы больш.

Так было заўсёды. Узгадайце 1996-ы год 1991 і іншыя, калі беларусы выходзілі пры ўзнікненні пагрозы незалежнасці краіны.

Беларусы здольныя да самаарганізацыі, наш народ вельмі мужны. Маскве ніколі не ўдавалася зрабіць так, каб беларусы маўчалі. Я спадзяюся, што лідары розных апазіцыйных партый хоць бы 20 снежня будуць разам з беларускім народам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках