25 красавiка 2024, Чацвер, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Празе беларусы выйшлі на пікет супраць «інтэграцыі» з Расеяй

2
У Празе беларусы выйшлі на пікет супраць «інтэграцыі» з Расеяй
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Патрыётаў падтрымалі ўкраінцы.

8 снежні на плошчы ў цэнтры Прагі на мітынгу супраць паглыбленай «інтэграцыі» з Расеяй сабралася блізу 30 беларусаў і некалькі ўкраінцаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Арганізатар пікету Кацярына Парыжаская, студэнтка аднаго з чэшскіх універсітэтаў, кажа, што выйшла перш за ўсё, каб падтрымаць людзей, якія пратэставалі ў Менску.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

«Нам, беларусам за мяжой, не ўсё роўна, што адбываецца ў нашай краіне», - патлумачыла яна.

Украінкі Таццяна і Зіна кажуць, што ім важна падтрымаць беларусаў, таму што яны не хочуць, каб Расея забірала тэрыторыі незалежных краін.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

«Ужо надакучыла тое, як сябе паводзіць Расея. Яна забрала Крым, адняла Данбас, а цяпер хоча адабраць і Беларусь, - кажа Таццяна. - Я лічу, што трэба паказаць, што мы супраць гэтага, што мы хочам гэта спыніць. Як па мне, то гэтая падтрымка паміж краінамі вельмі важная».

На плошчы, дзе сабраліся беларусы, шмат турыстаў. Яны падыходзілі, глядзелі і з цікавасцю пыталіся, чаму людзі выйшлі на пікет.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

На мітынг прыйшлі беларусы рознага ўзросту, ставала моладзі.

«Мы выйшлі, каб улада ведала, што мы існуем», - адказвае Аляксандр на пытанне, чаму для яго важна было выйсці на пікет.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

«Калі ёсць хоць нейкая магчымасць нешта зрабіць, нават проста пастаяць і такім чынам выказацца, трэба ёй карыстацца», - дадае Ганна.

«Мы хочам пастаяць тут, каб людзі зразумелі, што адбываецца паміж Беларуссю і Расеяй. Яны паглядзяць, можа, штосьці трошкі і будуць ведаць», - кажа Сяргей.

Акцыя беларусаў у Празе была дазволена мясцовымі ўладамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках