24 красавiка 2024, Серада, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вы малайцы, беларусы!

20
Вы малайцы, беларусы!
ФОТА: NN.BY

Упершыню за апошні час «Жыве Беларусь!» напоўнілася новым сэнсам.

Зноў пераканаўся ў тым, што гарантаў незалежнасці Беларусі ўсяго два – гэта Бог і беларускі народ.

Цудоўнае надвор'е, адсутнасць затрыманняў, 70–80% моладзі, добры гук і дынаміка шэсцяў, пейзажы Менска з бел-чырвона-белымі сцягамі – упершыню за апошні час «Жыве Беларусь!» напоўнілася новым сэнсам.

Вы малайцы, беларусы. Перш за ўсё – тыя, хто прыйшоў, але таксама і тыя, хто публікаваў у сацсетках, хто падтрымліваў, хто маліўся.

Дзякуй вам, людзі!

Вы гучна сказалі Пуціну, Лукашэнку і ўсяму свету: ГЭТА НАША КРАІНА!

Нават тады, калі перамовы праваліліся, тысячы чалавек выходзяць на вуліцу на недазволеныя мітынг і шэсце – і паказваюць, што беларускі народ супраць самога факту таемных перамоваў. Калі б была рэальная пагроза аншлюсу – упэўнены, на вуліцы выйшла б на парадак больш.

Трымаемся адзін аднаго – і пераможам!

Яны, крамлёўцы і іх стаўленікі, баяцца нашчадкаў палачанаў і ліцвінаў.

Масква таксама пачула за гэтыя два дні шматтысячнае: «Ніякіх саюзаў з імперскай Расеяй!»

Сябры, мы з вамі павінны натхніць і абудзіць гэтую краіну. Размаўляйце і спявайце па-беларуску. Змагайцеся за незалежнасць творча – так, як ніхто не робіць, так, як не бывае. Дакажыце ўсім, што мы – вялікі культурны народ.

І – прыходзьце 20 СНЕЖНЯ а 18-й на плошчу Каліноўскага (Кастрычніцкую), каб пратэставаць супраць чарговай гульні ў карты на нашу краіну.

Каго любіш?

Павал Севярынец, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках