19 красавiка 2024, Пятніца, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэмпіён Беларусі берасцейскае «Дынама» развіталася з галоўным трэнерам

11
Чэмпіён Беларусі берасцейскае «Дынама» развіталася з галоўным трэнерам

Чэшскі трэнер пакінуў клуб з Берасця.

Футбольнае берасцейскае "Дынама" засталося без галоўнага трэнера. Кіраўніцтва клуба пастанавіла не прадаўжаць кантракт з чэшскім спецыялістам Марцэлам Лічкам. Менавіта пад ягоным кіраўніцтвам каманда з горада над Бугам упершыню стала чэмпіёнкай Беларусі і перапыніла доўгую гегемонію БАТЭ, паведамляе "Еўрарадыё".

ФК "Дынама-Брэст" дзякуе Лічку за працу і зычыць яму поспеху ў далейшай кар'еры.

Марцэлу Лічку 42 гады. Ён быў футбалістам, трэнерскую кар'еру пачаў у 2013-м. У Чэхіі Лічка альбо трэніраваў малавядомыя каманды ў ніжэйшых лігах, альбо быў асістэнтам галоўнага трэнера. Менавіта ў якасці асістэнта трэнера берасцейскага "Дынама" Радаслава Латала Марцэла Лічку запрасілі зімой 2018 года. Галоўным трэнерам ён стаў у канцы мінулага года.

Нядаўна Лічка даў інтэрв'ю чэшскаму радыё, у якім апавёў пра рознагалоссі з кіраўніком клуба, які "не разумее футбол". Галоўнага трэнера берасцейскага "Дынама" не было на чэмпіёнскай вечарыне каманды.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках