29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне сацыёлагаў: 68 адсоткаў расейцаў хочуць памяняць Канстытуцыю

12
Апытанне сацыёлагаў: 68 адсоткаў расейцаў хочуць памяняць Канстытуцыю

Амаль палова ўважае галоўны закон – фармальным дакументам.

8 адсоткаў расейцаў мяркуюць, што ў Канстытуцыю варта ўносіць папраўкі. Гэта вынікае з вынікаў апытання Фонду "Грамадская думка", якія публікуе РБК. Летась гэты паказнік складаў 66 адсоткаў, у 2013 годзе – 44 адсоткі. З 2014 да 2017 года апытанні не праводзіліся.

Пра тое, што Канстытуцыю пераглядаць не варта, заявілі 17 адсоткаў расейцаў.

47 адсоткаў рэспандэнтаў мяркуюць, што Канстытуцыя з'яўляецца фармальным дакументам. Супрацьлеглага меркавання прытрымліваюцца 43 адсоткі ўдзельнікаў апытання. Пры гэтым палова расейцаў заявіла, што не ведае асноўныя палажэнні Канстытуцыі, а 40 адсоткаў – яе не чыталі.

Крыху больш за палову рэспандэнтаў назвалі расейскую Канстытуцыю "добрай", "дрэннай" яе ўважаюць 22 адсоткі грамадзянаў.

Таксама сацыёлагі спыталі расейцаў, якія менавіта, на іх думку, папраўкі варта было б унесці ў цяпер дзейную Канстытуцыю.

Больш за ўсё грамадзянаў – 6 адсоткаў – выказаліся за ўнясенне паправак, накіраваных на павышэнне клопату пра пенсіянераў і паляпшэнне сацыяльнай палітыкі ў цэлым. 5 адсоткаў рэспандэнтаў заявілі пра неабходнасць паправак, якія падвысяць узровень жыцця людзей. 3 адсоткі расейцаў выступілі за змены ў Канстытуцыі, якія тычацца паляпшэння якасці медыцыны, адукацыі, абароны правоў простых людзей. Два адсоткі расейцаў мяркуюць, што ў Канстытуцыю неабходна ўнесці папраўкі, якія скасуюць закон аб павышэнні пенсійнага ўзросту, якія ўзмацняюць барацьбу з карупцыяй, якія робяць больш жорсткімі пакаранні за злачынствы і ўвядзенне смяротнага пакарання.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках