20 красавiка 2024, Субота, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Беларусі з краінамі Еўропы стаяць больш за 1200 фураў

4
На мяжы Беларусі з краінамі Еўропы стаяць больш за 1200 фураў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Cамыя вялікія чэргі – на мяжы з Літвой.

Чэргі з грузавікоў застаюцца стаяць на мяжы Беларусі з краінамі Еўрапейскага звязу. Пра гэта сведчыць інфармацыя Дзяржаўнага памежнага камітэта на стан 8-й ранку 9 снежня, піша сайт тэлеканала «Белсат».

Так, на мяжы з Латвіяй выезду з Беларусі чакаюць больш за 440 фураў – больш за 260 у «Грыгораўшчыне» і больш за 180 ва «Урбанах».

На беларуска-літоўскай мяжы стаяць больш за 670 грузавікоў: больш за 190 у «Беняконях», больш за 170 у «Прывалцы», больш за 160 у «Катлоўцы» і больш за 150 у «Каменным Логу».

Найменшыя чэргі на мяжы з Польшчай: больш за 90 фураў у «Брузгах» і больш за 10 у «Казловічах».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках