18 красавiка 2024, Чацвер, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ізраілі стварылі штучную садавіну

3
У Ізраілі стварылі штучную садавіну

Аўтар вынаходкі імкнецца прыдумаць новы спосаб пракарміць чалавецтва.

Мэйдан Леві, выпускнік ізраільскай нацыянальнай Акадэміі мастацтваў «Бецалель», распрацаваў пяць відаў штучнай садавіны на аснове кактэйляў з высокім утрыманнем вітамінаў і мінералаў, паведамляе «Вакол святла».

Праект Леві атрымаў назву Neo Fruit. Кожны з пяці пладоў серыі адрозніваецца ад іншых формай і смакам, але выкананы яны паводле адной тэхналогіі. Спачатку Леві друкуе абалонку для садавіны на 3D-друкарцы, выкарыстоўваючы ў якасці матэрыялу празрыстую цэлюлозу, потым пераходзіць да напаўнення, заліваючы абалонку пажыўнай вадкасцю. У ёй утрымліваюцца розныя мікраэлементы, неабходныя чалавеку. Скласці правільны баланс вітамінаў і мінералаў дызайнеру дапамаглі дыетолагі.

Смакам штучная садавіна не нагадвае ні адзін натуральны плод. Усе напаўняльнікі Леві стварыў з дапамогай самаробнай прылады, якая дазваляе яму «здабываць алеі, смакі і пахі практычна з любога рэчыва». Гэта дае магчымасць эксперыментаваць са смакамі, выглядам і формай. Напрыклад, адна з садавіны Леві формай нагадвае раскрыты гарох з белымі шарыкамі ўсярэдзіне. Іншая падобная на некалькі клубнiцаў, злучаных адным каркасам.

На думку Леві, хоць мы і жывем у эру багацця, прыродныя рэсурсы ўсё ж канчатковыя – асабліва з улікам увесьчаснага прыросту насельніцтва. Таму ён шукае спосабы, з дапамогай якіх можна пракарміць чалавецтва, не павялічваючы плошчы пад сельскую гаспадарку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках