20 красавiка 2024, Субота, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы людзей выйшлі на мітынг у невялікім райцэнтры РФ

5
Тысячы людзей выйшлі на мітынг у невялікім райцэнтры РФ

Масавая акцыя адбылася ў Котласе.

У горадзе Котласе Архангельскай вобласці РФ у нядзелю некалькі тысячаў чалавек выйшлі на мітынг супраць будаўніцтва смеццевага палігона ў пасёлку Шыес, куды плануецца звазіць адкіды з Масквы, паведамляе Радыё Свабода.

Адзін з арганізатараў мітынгу Вячаслаў Грыгар'янц у гутарцы з карэспандэнтам Север.Реалии ацаніў колькасць удзельнікаў на тры тысячы. Насельніцтва горада – блізу 60 тысячаў чалавек.

Асноўнае патрабаванне пратэстоўцаў – спыніць будаўніцтва палігона на станцыі Шыес.

Выступоўцы таксама выказалі прэтэнзіі на адрас супрацоўнікаў паліцыі. Паводле словаў Грыгар'янца, праваахоўныя органы "не ахоўваюць нашыя правы, яны ахоўваюць правы незразумела каго". Са сцэны мітынгоўцы крытыкавалі чыноўнікаў, успамінаючы "ўсе іх абяцанні, якія фактычна не выкананыя". Актывіст адзначыў, што людзі вымушаныя выходзіць на мітынгі, таму што ўлады "па-іншаму не чуюць".

Пратэсты супраць будаўніцтва смеццевага палігона ў пасёлку Шыес доўжацца ўжо амаль год. Супраць палігона выступаюць мясцовыя жыхары, актывісты і эколагі. Яны мяркуюць, што праца звалкі прывядзе да экалагічнай катастрофы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках