28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У офісе Зяленскага пацвердзілі сустрэчу з Пуціным у Парыжы

2
У офісе Зяленскага пацвердзілі сустрэчу з Пуціным у Парыжы

Гэтаму будуць папярэднічаць перамовы з Макронам і Мэркель.

Намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Кірыл Цімашэнка заявіў журналістам 9 снежня, што ў дзень нармандскага саміту ў Парыжы прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правядзе двухбаковыя сустрэчы з лідарамі "Нармандскай чацвёркі", перадае gordonua.com.

"Спачатку прэзідэнт Зяленскі правядзе дзве двухбаковыя сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, пасля гэтага з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель і далей ужо будзе сустрэча ў нармандскага фармаце чатырох лідараў. Пасля сустрэчы чатырох лідараў у нармандскім фармаце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правядзе двухбаковую сустрэчу з прэзідэнтам Расейскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным", - заявіў Цімашэнка

На пытанне, чаму сустрэча з Пуціным адбудзецца пасля перамоў "Нармандскай чацвёркі", Цімашэнка адказаў: "Такі фармат, так дамовіліся лідары... Спачатку будзе сустрэча ў нармандскім фармаце".

Ён дадаў, што пакуль ніхто не можа дакладна сказаць, колькі часу будуць праходзіць як перамовы чатырох лідараў, так і двухбаковыя сустрэчы.

У 2014 годзе, адразу пасля анэксіі Крыма, на ўсходзе Украіны Расея пачала ўзброеную агрэсію. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны з аднаго боку і расейскім войскам і баевікамі, які падтрымліваюцца Расеяй, і кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей, з другога. Афіцыйна РФ не прызнае свайго ўварвання ва Украіну, нягледзячы на пададзеныя Украінай факты і доказы.

Перамовы аб урэгуляванні канфлікту на Данбасе вядуцца ў трохбаковай кантактнай групе ў Менску (Украіна, Расея, АБСЕ), а таксама ў нармандскім фармаце - з удзелам прадстаўнікоў Украіны, Францыі, Нямеччыны і Расеі. Кіраўнікі дзяржаў нармандскага фармату сустракаліся ў апошні раз 19 кастрычніка 2016 года ў Бэрліне.

Зяленскі заяўляў, што мае намер абмеркаваць на саміце ў Парыжы 9 снежня 2019 года тэрміны абмену "ўсіх на ўсіх" і выразныя тэрміны дэакупацыі Данбаса.

9 снежня прэзідэнт Украіны прыбудзе ў Елісейскі палац а 15.55 паводле кіеўскага часу. Згодна з графікам саміту, а 16.05 Зяленскі сустрэнецца з Макронам, а 16.30 - з Мэркель, а 17.00 адбудзецца сустрэча ўсіх лідараў чатырох краін, а 19.45 лідары "нармандскай чацвёркі" дадуць прэс-канферэнцыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках