19 красавiка 2024, Пятніца, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-амбасадар Беларусі ў Нямеччыне: Ёсць яшчэ адная нагода падаць на Лукашэнку ў суд

10
Экс-амбасадар Беларусі ў Нямеччыне: Ёсць яшчэ адная нагода падаць на Лукашэнку ў суд

Пётра Садоўскі выступіў з прапановай.

У Менску два дні запар праходзілі маршы ў абарону незалежнасці. У нядзелю на Кастрычніцкага плошчы, якую беларускія патрыёты прынцыпова называюць плошчай Каліноўскага, сярод іншых выступіў і дыпламат, мовазнаўца Пятро Садоўскі. Ён зрабіў прагноз, якая рэакцыя будзе на выхад людзей на вуліцы ад Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Лукашэнка праз пару дзён скажа: ну вось, я міліцыі сказаў, не чапайце іх, няхай гэтыя адшчапенцы, палітычныя маргіналы ходзяць, пры гэтым ён будзе ўжываць такую абразлівую «трасяначную» формулу, кажучы па-расейску, устаўляць асобныя беларускія словы кшталту «свядомыя». Гэтых прыкладаў я асабіста сабраў 27.

Пры ўхваленні людзей была агучаная прапанова патрабаваць завядзення крымінальнай справы на Лукашэнку за абразу беларускай мовы.

- Ёсць групы моўных экспэртаў пры Еўрапарламенце, пры Еўракамісіі. Нам трэба ці ад імя грамадзян, або ад імя сходу, або ад імя Таварыства беларускай мовы, ці беларускай школы, не важна, заводзіць справу на грамадзяніна такога-та, які рэгулярна распальвае варожасць паміж грамадзянамі дзяржавы паводле моўных прыкмет.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках