20 красавiка 2024, Субота, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сталічным рэгіёне Францыі праз страйкі ўтварыліся рэкордныя заторы

У сталічным рэгіёне Францыі праз страйкі ўтварыліся рэкордныя заторы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА AFP

Самы доўгі з іх - 631 кіламетр.

Праз працяг страйку ў Францыі заторы ў парыжскім рэгіёне раніцай у панядзелак пабілі рэкорд і дасягнулі 631 кіламетр.

Пра гэта паведамляе Еўрапейская праўда са спасылкай на BFMTV.

Паведамляецца, што напярэдадні новага дня дэманстрацый у Францыі, запланаванага на аўторак, кампанія SNCF, аператар французскіх чыгунак, а таксама парыжскі аператар аўтобусаў і метро RATP абвясцілі пра перабоі ў працы транспарту.

Рэкорд ранішніх затораў на парыжскіх дарогах быў пабіты ў панядзелак раніцай, 631 кіламетр сукупных затораў быў зафіксаваны а 8.53 раніцы.

Апошні рэкорд быў у кастрычніку мінулага года - 629 кіламетраў.

Абсалютны рэкорд пробак у Іль-дэ-Франс, аднак, датуецца лютым 2018 года (739 км сукупных коркаў, у асноўным праз снегапад).

Пасля поспеху нацыянальнага страйку 5 снежня, калі на заклік прафзвязаў да дэманстрацый далучыліся, паводле падлікаў паліцыі, больш за 800 тысяч чалавек ва ўсёй Францыі, на перамовах прафзвязаў пастанавілі працягнуць страйк і правесці новы дзень масавых дэманстрацый у аўторак, 10 снежня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках