29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Саўт-Рыверы ўшанавалі Слуцкі збройны чын і правялі акцыю супраць «інтэграцыі»

2
У Саўт-Рыверы ўшанавалі Слуцкі збройны чын і правялі акцыю супраць «інтэграцыі»

Беларусы ЗША ўрачыста адкрылі Алею Змагароў.

У Саўт-Рыверы, што з’яўляецца адным з цэнтраў беларускай эміграцыі ў ЗША, 8 снежня ушанавалі памяці паўстанцаў Слуцкага збройнага чыну 1920 года, піша «Новы Час».

Адбылося адкрыццё Алеі Змагарам за Вольную Беларусь.

Беларусы правялі таксама мітынг-пратэст супраць падпісання інтэграцыйных пагадненняў паміж Беларуссю і Расіяй.

На мітынгу было адзначана, што, на жаль, цяпер грамадзянская супольнасць у Беларусі пазбаўленая магчымасці ўплываць на працэс падрыхтоўкі і падпісання засакрэчаных дакументаў па «пашырэнні інтэграцыі» паміж Беларуссю і Расіяй:

«Мы, беларусы Амерыкі, лічым сваім абавязкам данесці да міжнароднай супольнасці факт заключэння нелегітымнай уладай у Беларусі дамоваў з Расіяй, якія наўпрост пагражаюць Беларусі стратай суверэнітэту. Слава Айчыне! Жыве Беларусь!»

З канца 19 стагоддзя славянскае насельніцтва беларускіх зямель пачало эмігрыраваць пераважна ў Саўт-Рывер. Найбольшы прырост беларускага насельніцтва горад атрымаў у 1950-х гадах, пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках