16 красавiка 2024, aўторак, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэагіт: Ілан Маск катаецца вакол Лос-Анджэлеса на Tesla Cybertruck

31
Відэагіт: Ілан Маск катаецца вакол Лос-Анджэлеса на Tesla Cybertruck

Бізнэсовец паехаў у рэстарацыю з сябрамі.

Вынаходнік і бізнэсовец Ілан Маск з'ездзіў 7 снежня на сваім новым тварэнні - браняваным пікапе Tesla Cybertruck - у рэстарацыю ў Малібу. Карыстальнікі знялі аўто на фота і відэа. Пра гэта паведаміў партал TMZ.

Маск адправіўся ў рэстарацыю Nobu разам са сваімі сябрамі - спявачкай Граймс і галоўным дызайнерам Tesla Францам фон Хольцхаўзэнам. Пасля вячэры ён паказаў пікап галівудскаму актору Эдварду Нортану. Відавочцам удалося зняць на відэа футурыстычны аўтамабіль, які едзе па дарозе Лос-Анджэлеса.

Маск прэзентаваў Cybertruck 22 лістапада. Падчас прэзентацыі аўто здарыўся кур'ёз - прадпрымальнік і яго асістэнт надумалі праверыць шыбу Cybertruck на трываласць. Яна разбілася ад трапляння металічнага шара. На наступны дзень пасля прэзентацыі вынаходнік распавёў, што Tesla атрымала блізу 150 тысяч замоў на новы пікап.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках