24 красавiка 2024, Серада, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы назвалі найлепшыя гарады краіны паводле ўзроўню магчымасцяў і свабод

1
Украінцы назвалі найлепшыя гарады краіны паводле ўзроўню магчымасцяў і свабод

Гарады ацэньвалі паводле дзевяці параметраў.

Украінцы назвалі Жытомір, Івана-Франкоўск і Вінніцу найлепшымі гарадамі паводле ўзроўню магчымасцяў і свабодаў.

Пра гэта піша "Украінская праўда" са спасылкай на вынікі апытання Сацыялагічнай групы "Рэйтынг" ад імя Цэнтра аналізу і сацыялагічных даследаванняў Міжнароднага рэспубліканскага інстытута.

Гарады ацэньвалі паводле 9 параметраў: магчымасць свабодна выказваць свае думкі, свабодна перасоўвацца ва ўсіх частках горада, магчымасць ўключацца ў працэс фармавання пастаноў у горадзе, разнастайна бавіць вольны час, атрымліваць якасную адукацыю, самарэалізоўвацца і займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, атрымліваць дастаткова грошай за сваю працу, свабодна рэалізаваць свае духоўныя патрэбы.

Значэнне індэкса вагаецца ад 1 да 5, дзе 1 азначае "жудасна", а 5 - "выдатна".

Апытанне праводзілася 6 верасня - 10 кастрычніка ў 24 абласных цэнтрах Украіны, якія не знаходзяцца пад кантролем расейскіх або прарасейскіх сіл, уключаючы Марыупаль і Севераданецк на Данбасе.

Выбарка ўключала 19 200 рэспандэнтаў.

Статыстычная хібнасць для кожнага горада не перавышае ± 3,5%. Дасягальнасць рэспандэнтаў у сярэднім склала 67,7%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках