29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раёнка прыбрала фота ветэрана вайны з абвесткай пра падпіску, таму што ён з БНФ

23
Раёнка прыбрала фота ветэрана вайны з абвесткай пра падпіску, таму што ён з БНФ

Фота Фелікса Шкірманкова з'явілася з бел-чырвона-белым значком на пінжаку.

Слаўгарадская раённая газета «Присожский край» прыбрала з сайта фота ветэрана вайны Фелікса Шкірманкова, размешчанае на заклік падпісацца на выданне да 25 снежня 2019 года.

Як піша 6tv.by, вялікая фатаграфія Шкірманкова займала істотную частку матэрыялу. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны трымаў у руках газету «Присожский край».

Аднак на партале «Могилёвский регион» з'явіўся артыкул «У Слаўгарадзе мясцовая раённая газета заклікае падпісацца на газету з дапамогай фота сябра Партыі БНФ». У тэксце распавядалася пра заслужанага ўраджэнца Слаўгарада, пісьменніка, ветэрана вайны Фелікса Шкірманкова. І ў артыкуле згадвалася, што Шкірманкоў даўно ўваходзіць у Партыю БНФ і ТБМ імя Францыска Скарыны.

На наступны дзень фота Шкірманкова з бел-чырвона-белым значком на пінжаку і газетай у руках знікла з сайта раёнкі.

Фелікс Шкірманкоў нарадзіўся 27 траўня 1926 г. у Прапойску, сённяшнім Слаўгарадзе. У партызанскім руху ён удзельнічаў з ліпеня 1941 года. У лістападзе 1943-га быў цяжка паранены. Потым скончыў вайскова-інжынерную вучэльню ў званні малодшага лейтэнанта і быў накіраваны на 4-ты Украінскі фронт камандзірам сапёрнага ўзвода. Вайну скончыў пад Прагай. Падчас вайны чатыры разы быў паранены, узнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны першай ступені, медалямі «За адвагу», «Партызану Айчыннай вайны» першай ступені, «За Перамогу над Нямеччынай». Пасля вайны служыў у органах дзяржбяспекі, працаваў у геолагаразведцы на Далёкім Усходзе, быў старшынём Слаўгарадскай рады дэпутатаў.

Акрамя таго, Шкірманкоў пісьменнік, аўтар мноства кніг, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках