29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Белаколас: Многае для беларусаў стане вядома пасля сустрэчы напярэдадні Новага года

7
Алег Белаколас: Многае для беларусаў стане вядома пасля сустрэчы напярэдадні Новага года
АЛЕГ БЕЛАКОЛАС
ФОТА: УКРИНФОРМ

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна, якая прайшла, стане прадметам сур'ёзнага аналізу ў Крамлі.

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы датычная інтэграцыі дзвюх краін доўжылася 7 снежня блізу пяці гадзін. І завяршылася нічым. Тым часам, у Менску прайшлі акцыі пратэсту - тысячы людзей выступаюць супраць збліжэння з Расеяй, называючы інтэграцыю - акупацыяй, піша comments.ua.

Экспэрт-міжнароднік, кіраўнік праўлення няўрадавай арганізацыі «Майдан закордонних справ» Алег Белаколас ахарактарызаваў сітуацыю як «справа ясная, што справа цёмная».

«Каментуючы суботнія перамовы прэзідэнтаў Расеі і Беларусі, газета «Известия» звярнула ўвагу на тое, што падчас сустрэчы на вышэйшым узроўні, прымеркаванай да дваццацігоддзя «саюзнай дзяржавы», у зале рэзідэнцыі «Бочаров ручей» на кароткі час раптам згасла святло, - адзначыў экспэрт. - Відавочна, гэты кур'ёзны момант ужо стаў, як любяць часта казаць сёння ў Расеі, у нейкай ступені знакавым для ўсёй пяцігадзіннай сустрэчы, якая, як вядома, скончылася безвынікова. А ад яе шмат хто ў Маскве чакаў сапраўдных «паваротных пастаноў». Пры гэтым, мяркуючы па наяўнай і вельмі скупой інфармацыі, 7 снежня ў Сочы меркавалася падпісаць або анансаваць цэлы шэраг двухбаковых дакументаў, якія б дэ-факта стварылі агульную расейска-беларускую палітычную, эканамічную, падатковую, сацыяльную, інфармацыйную і культурную прастору».

Пакуль, са слоў Белаколаса, зразумела адно - меркаваны блок дакументаў пра так званую «паглыбленую расейска-беларускую інтэграцыю» не падпісаны, а сама сустрэча ў Сочы прэтэндуе на званне расейскага «знешнепалітычнага правалу года» і відавочна стане прадметам сур'ёзнага аналізу ў Крамлі.

«Ці атрымаецца Маскве дасягнуць жаданага і ў будучыні інтэграваць Беларусь «па-расейску» - пакуль незразумела, - працягвае экспэрт. - Амаль усё пакрыта палітычнай цемрай, з якой часам даносяцца навіны пра тое, што Менск, здаецца, не гатовы ні да палітычнай інтэграцыі, ні да адзінай валюты. Шмат што, відавочна, стане вядома пасля сустрэчы на вышэйшым узроўні, ужо прызначанай на 20 снежня, напярэдадні Новага, 2020 года. Хоць, як таксама добра вядома, у поцемках і прыхапкам не тое, што салату «Аліўе» прыгатаваць, і бутэрброд-то ікрой добра не нашмараваць».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках