25 красавiка 2024, Чацвер, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ запускае працу над эквівалентам «закона Магніцкага»

2
ЕЗ запускае працу над эквівалентам «закона Магніцкага»

Рада ЕЗ пагадзілася запусціць падрыхтоўчую працу над глабальным санкцыйным рэжымам.

Ён павінен стаць эквівалентам «закона Магніцкага» ў ЗША.

Пра гэта заявіў высокі прадстаўнік ЕЗ у пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Жозеп Барэль пасля пасяджэння Рады ЕЗ у замежных справах, паведамляе «Европейская правда».

«На просьбу некалькіх дзяржаў-сябраў мы пагадзіліся запусціць падрыхтоўчую працу над глабальным санкцыйным рэжымам, які павінен стаць адказам на сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека і будзе еўрапейскім эквівалентам так званага «закона Магніцкага» ў ЗША» - сказаў ён.

Са слоў Барэля, Еўрапейская служба замежнага дзеяння падрыхтуе дакументы з мэтай распрацоўкі эквівалента гэтага закона.

«Гэта стане важкім крокам у тым, што пацвердзіць лідарства ЕЗ у глабальных працэсах правоў чалавека» заявіў Барэль.

Нагадаем, у сакавіку гэтага года сябры Еўрапарламента падтрымалі рэзалюцыю, якая заклікае да ўвядзення новых санкцый для пакарання дзяржаўных і недзяржаўных суб'ектаў, адказных за грубыя парушэнні правоў чалавека.

Новы рэжым санкцый умацаваў бы ролю ЕЗ як глабальнага гульца ў дачыненні да правоў чалавека і павінен сімвалічна насіць імя Сяргея Магніцкага, заявілі дэпутаты.

Санкцыі супраць фігурантаў так званага «спісу Магніцкага» ўжо ўхвалілі Латвія, Літва, Эстонія, Канада, Вялікабрытанія і ЗША.

«Закон Магніцкага» атрымаў сваю назву па імені юрыста, які загінуў у 2009 годзе ў расейскай турме, і які раскрыў фінансавыя махінацыі расейскіх службовых асоб і грамадзян, у выніку якіх было прысвоена 260 млн даляраў з грошай падаткаплацельшчыкаў. Магніцкі быў затрыманы, правёў 358 дзён за кратамі і зазнаў катаванне, а затым памёр у турме.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках