29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У касах некаторых крам можна будзе зняць з карткі гатоўку

2
У касах некаторых крам можна будзе зняць з карткі гатоўку

Касіры змогуць афармляць на плацежным тэрмінале аперацыю па зняцці наяўных грошай, але толькі беларускіх рублёў.

З 1 студзеня 2020 года на касах некаторых крам можна будзе зняць з карткі гатоўку. Пакуль толькі ў сельскай мясцовасці і за межамі населеных пунктаў. Гэта прадугледжана адпаведнай пастановай Савета міністраў і Нацбанка. Дакумент таксама дасць магчымасць юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам разлічваць пакупнікоў не толькі па банкаўскіх картах, але і з выкарыстаннем QR-кодаў і мабільных дадаткаў, піша tut.by.

З новага года беларусы змогуць здымаць гатоўку з банкаўскіх карт не толькі ў банкаматах і банках, але і ў касах некаторых крам у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах, на тэрыторыі па-за населеным пунктам. Праз два гады новаўвядзенне будзе дзейнічаць па ўсёй краіне.

За адзін раз можна будзе зняць суму да 10 базавых, або 255 рублёў. Для таго каб зняць гатоўку, чалавеку трэба будзе адразу разлічыцца за тавар картай. Наступнай аперацыяй яму змогуць правесці зняцце наяўных з гэтай жа або іншай банкаўскай карты.

Раней у Нацбанку тлумачылі, што для прыёму плацяжоў, напрыклад, «Белкаапсаюз», «Родны кут» і іншыя падобныя кампаніі могуць зарэгістравацца як пастаўшчыкі аплатных паслуг або як аплатныя агенты АРІП.

- Гэтыя арганізацыі змогуць таксама выдаваць наяўныя грашовыя сродкі ў касах сваіх крам. Гэта будзе садзейнічаць зніжэнню сацыяльнай нагрузкі на банкі і РУП «Белпошта» і патаннення некаторых тыпаў паслуг, у тым ліку дазволіць адмовіцца ад устанаўлення дарагіх банкаматаў у «нерэнтабельнай» мясцовасці і ад іх інкасацыі, - адзначалі ў Нацбанку.

Планавалася, што праз касы сельскіх крам можна будзе таксама аплаціць у тым ліку жыллёва-камунальныя паслугі, аднак пакуль такую магчымасць не ўвялі.

Беларусы змогуць рабіць безнаяўныя разлікі па QR-коду

Яшчэ адно новаўвядзенне, якое прадугледжвае дакумент, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць прымаць безнаяўныя разлікі не толькі па банкаўскіх картах, але і пры дапамозе QR-кодаў і мабільных дадаткаў. Да гэтага прадаўцы і тыя, хто аказвалі паслугі афіцыйна, маглі прымаць плацяжы толькі наяўнымі або праз банкаўскія карты.

Раней распрацоўшчыкі сістэм аплаты з дапамогай QR-кодаў казалі, што гэта вельмі зручна, бо купіць тавар можна будзе нават не маючы з сабой банкаўскай карты. Для гэтага трэба будзе ўсталяваць на смартфон адмысловы дадатак.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках