24 красавiка 2024, Серада, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Парыжы завяршыўся саміт у «нармандскім фармаце»

9
У Парыжы завяршыўся саміт у «нармандскім фармаце»
ФОТА: ТАСС

Пачалася першая сустрэча Пуціна і Зяленскага.

Перамовы лідараў краін «нармандскай чацвёркі» ў Парыжы завяршыліся больш чым праз дзве гадзіны пасля пачатку перамоў, паведамляе РБК.

Сустрэча ў Елісейскім палацы з удзелам прэзідэнтаў Расеі, Францыі, Украіны і канцлера ФРГ стартавала а 17.20 паводле мясцовага часу (19.20 паводле Менску). У перамовах таксама бралі ўдзел сябры дэлегацый гэтых краін.

Пасля саміту ў Елісейскім палацы пачалася сустрэча прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага.

Гэта першая сустрэча лідараў Расеі і Украіны, раней Пуцін і Зяленскі размаўлялі толькі праз тэлефон, прычым першы раз праз тэлефон лідары пагаварылі толькі праз месяц пасля інаўгурацыі Зяленскага. У канцы лістапада ў тэлефоннай размове яны абмеркавалі перадачу Кіеву караблёў, затрыманых у раёне Керчанскай пратокі, а таксама абмеркавалі стасункі дзвюх краін у энэргетыцы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках