29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паехаць ад Беларусі на «Еўравізію» хочуць больш 100 артыстаў

5
Паехаць ад Беларусі на «Еўравізію» хочуць больш 100 артыстаў

Сярод іх нямала замежнікаў.

Белтэлерадыёкампанія закончыла прыём заявак на ўдзел у нацыянальным адборы на «Еўравізію-2019». Прадставіць нашу краіну на конкурсе хацелі б 113 артыстаў - не толькі з Беларусі, але і з ЗША, Румыніі, Італіі, Гішпаніі, Партугаліі, Вялікабрытаніі, Украіны, Польшчы, Расеі, піша tut.by.

У гэтым годзе нацыянальны адбор стартаваў пазней, чым звычайна - 22 студзеня. За 10 дзён заяўкі падалі 113 прэтэндэнтаў, з іх 36 - у самы апошні момант.

Сярод удзельнікаў ёсць беларускія артысты, якія ўжо не першы раз спрабуюць патрапіць на «Еўравізію»: NAPOLI, Alen Hit, Анжаліка Пушнова, група «PROвокация», Наталля Кудрына, Віталь Варанко. А вось спявачка Гюнеш ад удзелу адмовілася. Магчыма, падумала, што дастаткова і сямі спроб.

Сярод прэтэндэнтаў нямала замежных артыстаў. Так, у першы дзень прыёму заявак аб сваім намеры ўдзельнічаць заявіла жыхарка ЗША Марына Грэгары. Для таго каб прадэманстраваць сілу свайго жадання, ейная каманда змантажавала відэа, у якім яна ідзе поплеч з Аляксандрам Лукашэнкам.

Яшчэ адна ўдзельніца нацыянальнага адбору таксама з ЗША. Эліна Гроўпэл да 17 гадоў жыла ў Беларусі, але пасля з'ехала за акіян і ладзіла сваё жыццё і кар'еру там. Праз амаль 30 гадоў яна ўпершыню вяртаецца ў Беларусь.

Таксама цікавасць да таго, каб прадставіць Беларусь на «Еўравізіі-2019», пазначыў швэдскі хард-рок-гітарыст і вакаліст Себасцьян Роас.

Прыехаць на беларускі нацыянальны адбор збіраецца і дуэт з Вялікабрытаніі DAZ SAMPSON & NONA. Яны ўжо прадставілі сваю конкурсную песню «з чыста брытанскім гумарам». Дарэчы, рэпер Daz Sampson ужо ездзіў на «Еўравізію» ў 2006 годзе.

Праслухоўваць прэтэндэнтаў будуць ужо ў панядзелак, 4 лютага. Хто з іх выйдзе ў фінал нацыянальнага адбору, вызначыць фокус-група, у якую ўвойдуць музыкі, прадусары, кампазітары. Пераможцу, гэта значыць прадстаўніка Беларусі на конкурсе ў Тэль-Авіве, вызначыць прафесійнае журы ў фінале праекта, які павінен адбыцца не пазней за 8 сакавіка. Гэта, нагадаем, важнае адрозненне ад папярэдніх гадоў, бо раней пераможцу выбіралі не толькі журы, але і гледачы.

У гэтым годзе «Еўравізія» пройдзе ў Тэль-Авіве (Ізраіль). Паўфіналы адбудуцца 14 і 16 траўня, фінал - 18 траўня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках