24 сакавiка 2019, Нядзеля, 19:17
Выклік для кожнага
Рубрыкі

Google выплаціў Раскамнагляду штраф 500 тысяч расейскіх рублёў

14

Раскамнагляд мае намер зноў праверыць кампанію.

Кампанія Google выплаціла накладзены на яе Федэральнай службай у наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый РФ (Раскамнаглядам) штраф сумай 500 тысяч рублёў (7 635 даляраў). Як піша «Нямецкая хваля», пра гэта паведаміў у пятніцу, 1 лютага, прэс-сакратар Раскамнагляду Вадзім Ампелонскі, падкрэсліўшы, што грошы ўжо паступілі на рахунак.

Раскамнагляд прыстрашыў Google спагнаннем штрафу за адмову выканаць яго патрабаванні.

Інтэрнэт-кампанія была аштрафаваная за адмову далучыцца да Адзінага рэестру забароненай інфармацыі для фільтрацыі пошукавай выдачы. Закон, які абавязвае пошукавікі не даваць спасылкі на сайты, уключаныя ў гэты рэестр, быў прыняты 26 верасня 2018 года. За невыкананне патрабавання прадугледжаны штраф сумай ад 500 да 700 тысяч расейскіх рублёў.

26 лістапада Раскамнагляд распачаў адміністрацыйную справу ў дачыненні да Google, які апынуўся адзіным у Расеі пошукавікам, якія адмовіліся далучыцца да рэестру забароненых сайтаў. 11 снежня на інтэрнэт-кампанію наклалі штраф, які належала аплаціць да 20 лютага.

У канцы лютага ўстанова правядзе паўторную праверку, у выпадку невыканання яе патрабаванняў зноў складзе пратакол і аштрафуе Google, растлумачыў Вадзім Ампелонскі.