24 чэрвеня 2019, панядзелак, 15:45
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

ЗША абвясцілі аб прыпыненні ўдзелу ў дамове з Расеяй аб ракетах

4
МАЙК ПАМПЭА
ФОТА: REUTERS

Дзяржсакратар ЗША заклікаў Расею выканаць ускладзеныя на яе абавязацельствы.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа абвясціў, што 2 лютага ЗША выходзяць з дамовы пра ракеты сярэдняй і меншай далёкасці (РСМД), паведамляе Associated Press (пераклад - «Гордон»).

З ягоных слоў, калі Расея не пагодзіцца на прапанаваныя ўмовы, пагадненне будзе ануляванае.

На сайце NATO гаворыцца, што калі Расея не выканае свае абавязацельствы што да дамовы, пастанова аб выхадзе ЗША з пагаднення ўвойдзе ў дзеянне праз шэсць месяцаў. Падкрэсліваецца, што адказнасць за гэта будзе несці Расея.

У Альянсе падкрэслілі, што РФ за гэты час павінна знішчыць усе крылатыя ракеты 9М729.

У NATO выказалі надзею, што Расея пагодзіцца на прапанаваныя ўмовы.

ЗША абвясцілі аб намеры прыпыніць выкананне падпісанай у 1987 годзе ДРСМД пасля з'яўлення на ўзбраенні расейскага войска крылатай ракеты 9М729.

Пагадненне забараняла бакам вытворчасць балістычных і крылатых ядзерных ракет наземнага базавання далёкасцю ад 500 км да 5,5 тысячы км, іх выпрабаванне і разгортванне. Паводле інфармацыі амерыканцаў, 9М729 выпрабоўвалася на далёкасць больш за 500 км.

4 снежня 2018 года дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа заклікаў Расею цягам 60 дзён вярнуцца да выканання абавязацельстваў у рамках Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці. Намесніца Пампэа Андрэа Томпсан патлумачыла, што РФ павінна пазбавіцца ад ракеты 9М729 або змяніць яе для захавання ДРСМД.

У Крамлі заяўлялі, што выхад ЗША з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці можа прывесці да парушэння стратэгічнага балансу ў свеце.